карэнны прыметнік

  1. Спрадвечны, пастаянны.

    • К. мінчанін.
  2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.

    • К. пералом у грамадскім жыцці.
    • Карэнныя змены.
    • Карэнным чынам (поўнасцю, зусім).
    • Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)