каніцельшчык

назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Рабочы каніцельнай вытворчасці.

  2. пераноснае значэнне: Нерастаропны, марудны чалавек, якому ўласціва запаволенае бесталковае вядзенне справы.

    • Ён у нас вядомы к.

|| жаночы род: каніцельшчыца.

|| прыметнік: каніцельшчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)