кампенсаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

  1. Замяніць (-няць) што-н. страчанае або тое, чаго не хапае (кніжн.).

    • К. страты.
    • К. згублены час.
  2. Ураўнаважыць (-жваць) што-н. парушанае, ажыццявіць (-яўляць) кампенсацыю (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін).

    • Кампенсаваны парок сэрца.

|| назоўнік: кампенсацыя.

|| прыметнік: кампенсацыйны і кампенсатарны.

  • Кампенсацыйныя выплаты.
  • Кампенсатарныя здольнасці арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)