камендант назоўнік | мужчынскі род

  1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна.

  2. Ваенны начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне.

    • К. горада.
    • К. лагера.
  3. На шляхах зносін: асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў.

  4. Асоба, адказная за які-н. грамадскі будынак.

    • К. інтэрната.

|| прыметнік: каменданцкі.

  • Каменданцкая гадзіна (забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)