камень назоўнік | мужчынскі род

  1. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцальнай масы або асобных кавалкаў.

    • Вуліца выбрукавана каменем.
    • Будаўнічы к.
  2. Асобны кавалак такой пароды.

    • Збіраць камяні ля дарогі.
    • Каштоўны к.
    • Насіць к. за пазухай (пераноснае значэнне: мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.).
    • Кідаць каменем у каго-н. (пераноснае значэнне: асуджаць, ганьбаваць каго-н.).
    • Найшла (наскочыла) каса на к. (пераноснае значэнне: сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары).
    • Каменя на камені не пакінуць (пераноснае значэнне: разбурыць усё).
    • Як к. у ваду (пераноснае значэнне: бясследна прапасці, знікнуць).
    • К. на сэрцы (пераноснае значэнне: душэўны цяжар, гора).
  3. множны лік: Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

    • Камяні ў печані.

|| памяншальная форма: каменьчык.

  • Кідаць каменьчыкі ў чый-н. агарод (пераноснае значэнне: намякаць на што-н.).

|| прыметнік: каменны.

  • К. падмурак.
  • К. мяшок (пераноснае значэнне: турма).
  • К. век (перыяд першабытнай культуры, які характарызуецца апрацоўкай каменю, вырабам прылад з каменю).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)