назоўнік | жаночы род
гл. калона.
Назва розных тэхнічных прыстасаванняў у форме цыліндра ці наогул падоўжаных.
- Газавая к. (для награвання вады).
- Гукавая к. (прыстасаванне, якое складаецца з некалькіх гучнагаварыцеляў).
Устаноўка для выдачы вадкага паліва аўтатранспарту.
- Бензінавая к.
Вадаводнае ўстройства з кранам, устаноўленае на паверхні зямлі.
Рад лічбаў, слоў, размешчаных па вертыкалі; слупок тэксту ў газеце, кнізе.
- К. лічбаў.
- Пяць калонак газетнага тэксту.
|| прыметнік:
- Калонкавае свідраванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)