калоідны прыметнік

  1. гл. калоід.

  2. калоідная сістэма — гетэрагенная сістэма, якая складаецца з мноства дробных часцінак якога-н. рэчыва, што знаходзіцца ў суспензаваным стане ў аднародным асяроддзі.

  3. калоідная хімія — раздзел фізічнай хіміі, які займаецца вывучэннем калоідных сістэм і паверхневых з’яў (тых, што абумоўлены асаблівымі ўласцівасцямі тонкіх слаёў рэчыва на мяжы судакранання цел).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)