калодка,
-
Невялікая калода; тое, што і калода (у 1
знач. ).- Парэзаць бярозу на калодкі.
-
Кусок дрэва, які служыць асновай у некаторых інструментах, прыборах.
- К. рубанка.
-
Кусок дрэва ў форме ступні, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку; капыл.
- Выплятаць лапці на калодцы.
-
Сярэдняя частка кола, у якой умацоўваюцца спіцы.
- Колы па калодкі ў гразі.
-
Планка для мацавання на грудзях ордэнаў медалёў ці ордэнскіх стужак.
- Ордэнская к.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)