калоць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.

    • К. іголкай.
    • Цэлы дзень калола пад сэрцам (безасабовая форма; пераноснае значэнне).
  2. Рабіць укол, уколы (размоўнае).

    • Хвораму калолі антыбіётыкі.
  3. каго (што). Забіваць чым-н.вострым.

    • К. свіней.
  4. Біць рагамі, бадаць (размоўнае).

    • Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).
  5. пераноснае значэнне, каго (што) і без дапаўнення. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.

    • К. дакорамі.
    • Калоць (у) вочы (размоўнае) — папікаць, дакараць, сараміць.
    • Праўда вочы коле — прыказка пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.

|| закончанае трыванне: закалоць.

|| аднакратны дзеяслоў: кальнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)