калька назоўнік | жаночы род

  1. Празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

  2. Копія чарцяжа, малюнка на такім матэрыяле.

  3. У мовазнаўстве: слова або выраз, утвораны па ўзору слова або выразу з іншай мовы.

    • Слова «самавызначэнне» — к. рускага «самоопределенне».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)