калена назоўнік | ніякі род

  1. Сустаў, які злучае бядровую і галёначную косці; месца згібу нагі.

    • Сагнуць нагу ў калене.
    • Мора па к. каму-н. (пераноснае значэнне: нічога не страшна, усё ніпачым).
  2. Нага ад каленнага сустава да таза.

    • Узяць дзіця на калені.
  3. Асобнае звяно, адрэзак у складзе чаго-н., які з’яўляецца злучэннем такіх жа адрэзкаў.

    • К. бамбука.
    • К. жалезнай трубы.
  4. Частка чаго-н. непрамога, сагнутага ад аднаго павароту да другога.

    • К. дарогі.
    • К. ракі.
  5. У музычным творы: асобная частка, закончаны матыў.

    • Салавей заспяваў на сем кален.
  6. пераноснае значэнне: У танцы: асобны прыём, фігура з эфектам.

    • Кадрыля на шаснаццаць кален.
    • Пакаленне ў радаслоўнай.

|| памяншальная форма: каленца.

|| прыметнік: каленны.

  • К сустаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)