калектар назоўнік | мужчынскі род

  1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго-н. па падведамасных яму арганізацыях.

    • Бібліятэчны к.
  2. Шырокая труба ці канал для адводу вадкасцей або газаў (спецыяльны тэрмін).

  3. Частка генератара пастаяннага току, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны (спецыяльны тэрмін).

  4. Рабочы геалагічнай партыі, які збірае і захоўвае ўзоры горных парод.

  5. Падземная галерэя для ўкладкі кабеляў (спецыяльны тэрмін).

    • Кабельны к.

|| прыметнік: калектарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)