каляндар назоўнік | мужчынскі род

  1. Сістэма лічэння дзён у годзе.

    • Юліянскі к. (старога стылю).
    • Грыгарыянскі к. (новага стылю).
  2. Табліца або кніжка з пералікам усіх дзён года (з рознымі даведачнымі звесткамі).

    • Настольны к.
    • Адрыўны к.
  3. Размеркаванне па днях, месяцах асобных відаў дзейнасці.

    • К. заняткаў.
    • К. футбольных гульняў.

|| прыметнік: каляндарны.

  • К. год (ад 1 студзеня па 31 снежня).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)