каля2 прыстаўка

Утварае:

  1. назоўнікі і прыметнікі са знач. знаходжання побач, поблізу, напр. калякветнік, каляплоддзе, каляплоднік, калявосевы, калявушны, калязоркавы, калямесячны, каляпланетны;

  2. прыметнікі са знач. які не да канца, не поўнасцю належыць да чаго-н., які толькі знешне адносіцца да чаго-н., напр. калялітаратурны, калянавуковы, калятэатральны;

  3. прыметнікі са знач. прыблізнасці па часе, напр. каляпаўдзённы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)