кальцаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Меціць (жывёліну), надзяваючы кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і скорасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш.

    • К. пералётных птушак.
  2. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай уздзеяння на яго рост.

  3. Абмазваць ствол дрэва для аховы яго ад шкодных насякомых.

|| закончанае трыванне: закальцаваць і акальцаваць.

|| назоўнік: кальцаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)