каціцца

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рухацца, верцячыся ў адным напрамку, а таксама ехаць, пасоўвацца (пра сродкі перамяшчэння на колах).

    • З гары коціцца камень.
    • Калёсы каціліся па дарожцы.
  2. Струменіцца, цячы (пра ваду, пот і пад.).

    • Коцяцца хвалі.
    • Пот градам каціўся па твары.
  3. каціся (каціцеся). Ідзі (ідзіце) адсюль (размоўнае).

    • Каціцеся, пакуль цярпенне не лопнула!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)