ездзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рухацца ў розных кірунках на якім-н. транспарце.

    • Е. на трамваі.
    • Е. на веласіпедзе.
  2. Бываць дзе-н., наведваць каго-н., прыязджаючы.

    • Е. у госці.
  3. Умець упраўляць якімі-н. сродкамі перамяшчэння.

    • Е. на матацыкле.
  4. Не мець устойлівасці, соўгацца па чым-н., перамяшчаючыся (размоўнае).

    • Шкло ездзіць у аправе.
    • Ездзіць з рогату (размоўнае) — вельмі смяяцца з чаго-н.

|| назоўнік: язда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)