яблык назоўнік | мужчынскі род

Плод яблыні.

  • Летні сорт яблыкаў.
  • Яблыку няма дзе ўпасці (пераноснае значэнне: надта цесна).
  • Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра тага, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).
  • Адамаў яблык — кадык.
  • Вочны яблык — шарападобнае цела вока.
  • У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
  • Яблык разладу (кніжнае) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памяншальная форма: яблычак.

|| прыметнік: яблычны.

  • Я. сок (з яблыкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)