гарызонт назоўнік | мужчынскі род

  1. Бачная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.

    • Ні воблачка на гарызонце.
    • З’явіцца на чыім-н. гарызонце (пераноснае значэнне: з’явіцца сярод якіх-н, людзей).
  2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.

    • З самалёта адкрыўся шырокі г.
  3. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.

    • Студэнт з шырокім горнзонтам.
    • Г. паэта.
  4. множны лік, пераноснае значэнне Круг дзеянняў, магчымасцей.

    • Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.
  5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме, а таксама ўвогуле ўзровень чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Г. глебавых вод.
  6. Узровень знаходжання на якой-н. вышыні горных парод.

    • Г. вапняку. Фразеалагізмы:
  • Знікнуць з гарызонта — перастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)