гарсэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі.

  2. Цвёрды і шырокі артапедычны пояс, які выкарыстоўваецца пры захворваннях пазваночніка.

    • Гіпсавы г.
  3. Від безрукаўкі ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын.

    • Вышываны г.

|| прыметнік: гарсэтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)