гармонік назоўнік | мужчынскі род
-
Духавы музычны інструмент, які складаецца з дзвюх дошчачак з клавіятурай, злучаных паміж сабой расцяжнымі мяхамі.
-
у знач. прыслоўе: гармонікам, у гармонік.
- Густымі паралельнымі складкамі (пра паперу, скуру і пад.).
- Злажыць ліст паперы гармонікам.
Губны гармонік — музычны інструмент у форме прадаўгаватай скрыначкі з металічнымі язычкамі і адтулінамі для ўдзімання паветра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)