гармонія назоўнік | жаночы род

  1. Зладжанасць, узаемная адпаведнасць у спалучэнні чаго-н.

    • Г. гукаў.
    • Г. святла і ценю.
    • Г. інтарэсаў.
  2. Раздзел тэорыі музыкі, вучэнне аб правільнай пабудове сугучнасцей у кампазіцыі (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: гарманічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)