гарачы прыметнік

  1. Які мае высокую тэмпературу.

    • Гарачая пліта.
    • Гарачае лета (спякотнае душнае).
    • Г. цэх (цэх з высокай тэмпературай паветра, а таксама пераноснае значэнне: увогуле шкодная вытворчасць).
    • Падаць гарачае (назоўнік).
    • Тарачая апрацоўка металаў (якая робіцца з дапамогай высокай тэмпературы).
  2. пераноснае значэнне: Поўны сілы, страсны, палкі.

    • Т. заступнік.
  3. пераноснае значэнне: Вельмі напружаны, які праходзіць у спешным, напружаным рытме.

    • Гарачая работа.
    • Г. бой.
    • Гарачая пара жніва.
  4. пераноснае значэнне: Запальчывы, нястрыманы.

    • Тарачая галава (пра схільнага да гарачнасці чалавека).

Фразеалагізмы:

  • Па гарачых слядах — адразу.
  • Пад гарачую руку (размоўнае) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)