гара,
-
Значнае ўзвышша, што ўзнімаецца над мясцовасцю або выдзяляецца сярод іншых узвышшаў.
- Каўказскія горы.
- Спускацца з гары.
- Снежная г. (для катання на лыжах, санках
і пад. ).
-
мн. Горная краіна, гарыстая мясцовасць.- Жыхары гор.
- Паход у горы.
-
перан. , чаго, з чаго. Вялікая колькасць чаго-н. складзенага ў кучу.- Г. дроў.
- Горы кніг.
-
Памяшканне, прастора паміж столлю і дахам у будынку; гарышча.
- Злажыць сена на гару.
- Зёлкі сушаць звычайна на гары.
-
(з
прыназ. «у», «з», «на»); Вышыня, верх.- Шум чуўся з гары.
Абяцаць залатыя горы — абяцаць надта многа.
Гара з плячэй звалілася (
разм. ) — пра збаўленне ад клопатаў.Гарою стаяць за каго-што — усімі сіламі абараняць.
Горы варочаць — вельмі многа рабіць.
Горы вярнуць на каго (
разм. неадабр. ) — няславіць каго-н. , гаварыць пра каго-н. многа непрыемнага.Горы перавярнуць — зрабіць вельмі значную работу.
Не за гарамі — 1) пра нешта блізкае, што хутка наступіць; 2) блізка, недалёка (быць, знаходзіцца).
||
||
- Г. хрыбет.
- Горная краіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)