галодны прыметнік

  1. Які адчувае голад, ненакормлены.

    • Г. прысмакаў не пытае (прымаўка).
  2. Выкліканы голадам.

    • Галодная смерць.
  3. Бедны на прадукты харчавання, неўраджайны.

    • На год два Юр’і, ды абодва дурні: увосень холодны, а вясной голодны (прыказка).
  4. Недастатковы для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця.

    • Г. край.

На галодны зуб (жывот) (размоўнае) — будучы галодным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)