галерэя,
-
Вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка, а таксама балкон уздоўж усяго будынка.
- Будынкі злучаны прыгожай галерэяй.
-
Верхні ярус у тэатры, цырку
і пад. - Г. запоўнена гледачамі.
-
Доўгі падземны ход у ваенных збудаваннях, пры горных работах.
-
перан. , чаго. Пералік, шэраг, сістэма чаго-н. - Г. станоўчых вобразаў у рамане.
Карцінная галерэя — музей, памяшканне для выстаўкі карцін.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)