галавакружэнне назоўнік | ніякі род

Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго кружацца, хістаюцца.

  • Г. ад малакроўя.
  • Г. ад поспехаў (празмернае захапленне сваімі поспехамі, зазнайства ад поспехаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)