дзейнічаць

дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Рабіць што-н., займацца чым-н.

    • Д. рашуча.
  2. чым. Кіраваць, валодаць чым-н.

    • Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
    • Пасля ранення нага не дзейнічае.
  3. на каго-што і без дапаўнення. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.

    • Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
    • Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
  4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).

    • Механізм дзейнічае безадказна.
  5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.

    • Тут дзейнічаў даўні звычай.

Дзейнічаць на нервы кому (размоўнае) — раздражняць каго-н.

|| закончанае трыванне: падзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)