дзе, займ.

  1. займ., прысл. і злучнікавае слова. У якім месцы.

    • Дзе вы працуеце?
    • Горад, дзе я жыў.
  2. займ. прысл. Тое, што і дзе-небудзь.

    • Пашукай лепш, можа дзе згубіў.
    • Ці няма дзе вольнага месца?
  3. часц. Ужыв. для выражэння адносін, сумнення (разм.).

    • Адпачыў? — Дзе адпачыў! Столькі работы.

  • Дзе наша не прападала (разм.) — выраз, які ўжываюць, прыступаючы да дзеяння з рызыкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)