дастатковы прыметнік

  1. Такі, якога хапае для чаго-н., які задавальняе пэўныя патрэбы.

    • Дастатковая колькасць сыравіны.
    • Дастаткова (прыслоўе) падрыхтаваны.
  2. дастаткова, у знач. выказніка, каго-чаго або з інфінітывам: Пра тое, што праяўляецца ў неабходнай меры, маецца ў патрэбнай колькасці.

    • Сродкаў дастаткова.
    • Дастаткова сказаць адно слова, каб ён паслухаў.
  3. У патрэбнай ступені абгрунтаваны.

    • Дастатковыя падставы.

|| назоўнік: дастатковасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)