дастаць

дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці, унутры чаго-н. або выцаліць што-н. адкуль-н.

    • Д. талерку з паліцы.
    • Д. кнігу з партфеля.
    • Д. асколак з раны.
  2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуўшыся, дакрануцца да чаго-н. аддаленага або высокага ці глыбокага.

    • Д. рукой да бэлькі.
    • Д. дно ў рацэ.
  3. Раздабыць што-н. (размоўнае).

    • Д. білет у тэатр.
  4. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; размоўнае).

    • Д. запаленне лёгкіх.
  5. чаго. Быць пакараным або пабітым (размоўнае).

    • Д. год турмы.

Фразеалагізмы:

  • Дастаць з-пад зямлі (размоўнае) — любым спосабам адшукаць.
  • Зімой лёду не дастанеш у каго (размоўнае) — пра вельмі скупога чалавека.
  • Крукам носа не дастанеш каму (размоўнае) — не падступішся да яго.
  • Дастаць па шапцы (размоўнае) — атрымаць спагнанне, пакаранне.

|| незакончанае трыванне: даставаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)