дасягнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дайсці, даехаць да пэўнага месца.

    • Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі.
  2. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

    • Мароз дасягнуў 40.
  3. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н.

    • Чуткі дасягнулі вёскі.
  4. Дажыць да якога-н. узросту.

    • Д. паўналецця.
    • Д глыбокай старасці.
  5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

    • Д згоды.
    • Д поспехаў у навуцы.

|| незакончанае трыванне: дасягаць.

|| назоўнік: дасягненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)