дароўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

  1. Падораны кім-н., атрыманы ў падарак.

    • Д. сервіз.
  2. Які пацвярджае падарунак.

    • Д. надпіс.

Дароўная грамата (гістарычнае) — дакумент, што выдаваўся гасударам або ўрадам, паводле якога вызначаліся правы, ільготы манастырам, саслоўям або прыватным асобам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)