дарэмны прыметнік

  1. Які не прыносіць жаданых вынікаў.

    • Дарэмныя спробы.
    • Дарэмныя надзеі.
  2. Беспадстаўны, беспрычынны.

    • Дарэмная трывога.
  3. Атрыманы дарма, бясплатны.

    • Д. хлеб.

|| назоўнік: дарэмнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)