дарагі прыметнік

  1. Які прадаецца або купляецца па высокай цане.

    • Дарагая мэбля.
    • Дорага (прыслоўе) каштуе.
  2. пераноснае значэнне: Які звязаны з вялікімі намаганнямі, ахвярамі.

    • Дарагая перамога.
  3. пераноснае значэнне, кар. ф. Такі, якім даражаць.

    • Нам дарага памяць герояў.
    • Дарага лыжка к абеду.
  4. поўн. ф. Ласкавы, мілы, любімы.

    • Д. друг.
    • Пішы часцей, дарагі (назоўнік: сяброўскі зварот).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)