дапамога назоўнік | жаночы род

  1. Садзейнічанне каму-н. у чым-н.

    • Д. бацькам у малацьбе.
  2. Матэрыяльная падтрымка.

    • Грошовая д.
    • Выходная д.
  3. Садзейнічанне ў палягчэнні пакут.

    • Медыцынская д.

Фразеалагізмы:

  • Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.
  • Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеўшаму да прыбыцця доктара.
  • Хуткая дапамога —
    1. сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;
    2. спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая прыбывае па зыкліку з адпаведным урачом-спецыялістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)