дзеяслоў | закончанае трыванне
Аказаць дапамогу ў чым-н.
- Д. ў рабоце.
- Д. распрануцца.
кому. Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі.
- Д. грашамі.
- Д. будаўнічымі матэрыяламі.
Даць жаданы вынік.
- Лякарства дапамагло.
каму. З’явіцца сродкам для дасягнення мэты.
- Компас дапамог зарыентавацца ў лесе.
Дапамагчы гору (размоўнае) — выратаваць з цяжкага становішча.
|| незакончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)