данасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Скончыць насіць што-н., перанесці поўнасцю з аднаго месца на другое.

    • Д. салому ў пуню.
  2. Канчаткова знасіць (вопратку, абутак).

    • Д. боты да дзірак.
  3. каго. Нарадзіць у нармальны тэрмін.

    • Парадзіха данасіла дзіця.

|| незакончанае трыванне: даношваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)