далёкі прыметнік

  1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.

    • Далёкая планета.
    • Д. стрэл.
    • Далёкая дарога.
    • На далёкіх подступах (таксама пераноснае значэнне).
    • Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).
    • Далёка (прыслоўе) пайсці (таксама пераноснае значэнне: дабіцца поспехаў у жыцці).
    • Далёка (прыслоўе) зайсці (таксама пераноснае значэнне: выйсці за межы дапушчальнага).
    • Далёка (прыслоўе) завесці (таксама пераноснае значэнне: мець сур’ёзныя вынікі).
    • Далей у лес — больш дроў (прыказка пра памылкі, блытаніну, якія ўзрастаюць па ходу справы).
  2. Аддзелены вялікім прамежкам часу.

    • Далёкае мінулае.
    • Беларуская казка далёкіх стагоддзяў.
    • Да зімы яшчэ далека (у знач. выказнік:).
  3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.

    • Д. родзіч.
  4. пераноснае значэнне Абыякавы да ўсяго, які мае мала агульнага з кім-, чым-н.

    • Мы з ім далёкія людзі.
    • Д. ад навукі чалавек.
  5. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.

    • Я д. ад думкі абражаць вас.
  6. толькі з адмоўем. Разумны, кемлівы (размоўнае).

    • Дзяўчына не надта далёкая.

Далёка да кагочаго, каму-чаму — многа нестае (у параўнанні з кім-, чым-н.).

  • Гэта выдатны спецыяліст, іншым далека да яго.

Далёка за —

  1. праз многа часу пасля чаго-н.

    • Народа скончылася далёка за поўнач;
  2. на многа больш чым.

    • Яму далёка за пяцьдзесят.

Далёка не (размоўнае) — зусім не.

  • Ён далёка не стары яшчэ.

Далёка хадзіць не трэба за чым (размоўнае) — лёгка прывесці прыклад, доказ для пацвярджэння чаго-н.

  • За прыкладамі далёка хадзіць не трэба.

Далёка не заедзеш чым або на чым (размоўнае) — многага не даб’ешся, не будзе толку.

  • На хлусні далёка не заедзеш.

|| назоўнік: далёкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)