прыслоўе
Выш. ст. да прыслоўе далёка (у 1 знач.).
- Бачыць вока далёка, а розум яшчэ д. (з народнай творчасці).
Працягваючы пачатае.
- Чытаць д.
На пэўнай адлегласці.
- Д., за жытам, пачынаецца бярэзнік.
І гэтак далей (скарочана і т.д.) — ужыв. ў канцы пералічэння як напамінак аб тым, што пералічэнне можа быць працягнута.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)