дакумент назоўнік | мужчынскі род

  1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н.

    • Апраўдальны д.
    • Д. аб адукацыі.
  2. Пасведчанне, афіцыйная папера, што сведчыць асобу прад’яўніка.

    • Праверка дакументаў.
  3. Пісьмовыя помнікі пра гістарычныя падзеі.

    • Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)