дакладны прыметнік

  1. Які адпавядае ісціне.

    • Д. гадзіннік.
  2. Поўнасцю адпаведны правілам, патрабаванням.

    • Дакладная копія.
    • Д. пераклад.
  3. Вычарпальны, не прыблізны.

    • Д. ўлік.
    • Д. адрас.
  4. Пунктуальны.

    • Д. выканаўца.
  5. Меткі, накіраваны ў цэль.

    • Д. стрэл.

Дакладныя навукі — навукі, заснаваныя на матэматычных метадах.

|| назоўнік: дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)