дзеяслоў | закончанае трыванне
Працягнуць да якой-н. мяжы.
- Д. руку да паліцы.
- Д. провад да вёскі.
- Д. песню да канца.
каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.
- Д. бервяно да берага.
З цяжкасцю даставіць да чаго-н. (самалёт, машыну); з цяжкасцю дабрацца да якога-н. месца (размоўнае).
- Самалёт ледзь дацягнуў да аэродрома.
што да чаго. Прамарудзіць з якой-н. справай (размоўнае).
- Д. здачу залікаў да восені.
Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу (размоўнае).
- Хворы дацягнуў да вясны.
да чаго. Пражыць на свае сродкі так, каб іх хапіла да пэўнага тэрміну.
- Д. да зарплаты.
|| незакончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com)