дачка назоўнік | жаночы род

  1. Асоба жаночага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

  2. чаго. Жанчына як носьбіт лепшых рыс свайго народа, грамадства, краіны (высокае).

    • Вера Харужая — слаўная д. беларускага народа.

|| памяншальна-ласкальная форма: дачушка і дочухна.

|| прыметнік: даччын і даччыны.

  • Даччына сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)