дабавіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.

    • Д. тры рублі.
    • Д. солі ў халаднік.
  2. Сказаць або напісаць у дадатак (да сказанага, напісанага).

    • Д. некалькі слоў да пісьма.
    • Усё зразумела, д. нечага.

|| назоўнік: дабаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)