цадзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Прапускаць вадкасць праз цадзілку, сіта і пад. для ачысткі.

    • Ц. малако.
  2. Ліць павольна праз вузкае горла, адтуліну.

    • Ц. квас у шклянку.
  3. Павольна піць, цягнуць праз зубы.

    • Ц. напітак праз саломінку.
  4. пераноснае значэнне: Гаварыць павольна праз зубы (размоўнае).

    • Ён не гаварыў, а цадзіў словы праз зубы.

|| назоўнік: цаджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)