быць,
-
Жыць, існаваць, мець месца.
- Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).
- Быў чалавек і не стала.
-
Прысутнічаць, знаходзіцца.
- Б. на рабочым месцы.
-
Рабіцца, здарацца.
- Учора быў град.
-
З
ас. адз. л. будзе.Ужыв. ў значэнні цяперашняга часу: ёсць, маецца.- Яму будзе гадоў трыццаць.
-
Ужыв. як частка састаўнога выказніка.- Дзяўчына была ўрачом.
Будзь (бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
Было ды сплыло (
разм. ) — пра тое, што было, ды не вернецца.Было ні было (
разм. ) — трэба рызыкнуць.Што будзе, тое будзе (
разм. ) — аддацца на волю лёсу.Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)