бура назоўнік | жаночы род

  1. Вецер вялікай разбуральнай сілы, звычайна з дажджом або снегам.

    • Разгулялася б.
  2. пераноснае значэнне: Пра бурнае развіццё сацыяльных працэсаў у грамадстве.

    • Грымоты рэвалюцыйнай буры.
  3. пераноснае значэнне:, чаго або якая. Пра бурнае выяўленне пачуццяў.

    • Б. воплескаў.
  4. Шум, крык.

    • Ухаце паднялася сапраўдная б.
    • Магнітная бура — моцныя ваганні магнітнага поля Зямлі, звязаныя з уварзаннем у каляземную прастору касмічных часціц.
    • Бура ў шклянцы вады (іранічны сэнс) — гарачая спрэчка з-за дробязных прычын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)