бульба назоўнік | жаночы род

  1. Аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама клубні гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як харч, корм і сыравіна.

    • Найлепшае снеданне — б. з селядцом.
  2. Назва беларускага народнага танца.

|| прыметнік: бульбяны.

  • Б. крухмал.
  • Бульба ў мундзірах — звараная з лупінамі бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)