будаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Узводзіць якое-н. збудаванне, выпускаць машыны і пад.

    • Б. дамы.
    • Б. комбайны.
  2. пераноснае значэнне: Ствараць, арганізоўваць.

    • Б. новое жыццё.
  3. Намячаць, ствараць у думках планы, здагадкі і пад.

    • Б. планы.
  4. Асноўваць, базіраваць на чым-н.

    • Б. свае выступленне на канкрэтных прыкладах.
  5. Выражаць, фармуляваць.

    • Б. правільна сказ.
  6. Вычэрчваць якую-н. геаметрычную фігуру на аснове зададзеных памераў.

    • Б. трохвугольнік.
    • Будаваць на пяску (неадабральнае) — засноўваць на ненадзейных дадзеных.
    • Будаваць паветраныя палацы (іранічны сэнс) — планаваць нерэальнае, захапляцца нязбытнымі марамі.

|| закончанае трыванне: выбудаваць і пабудаваць.

|| назоўнік: пабудова і будаванне.

|| прыметнік: будаўнічы.

  • Будаўнічыя матэрыялы.
  • Будаўнічая пляцоўка.
  • Будаўнічая брыгада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)